Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

План мероприятий по борьбе с коррупцией

Дата: 25 января 2022 в 11:58, Обновлено сегодня в 13:42
Автор: Леглик О. А.

ПЛАН

мерапрыемстваў па барацьбе з карупцыяй 

у дзяржаўнай установе адукацыі “Галоўчыцкабудзянская

базавая школа” на 2025 год

1. Агульныя палажэнні

1.1. План мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі на 2025 год распрацаваны на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 года нумар 305-З "Аб барацьбе з карупцыяй".

1.2. План вызначае асноўныя напрамкі рэалізацыі антыкарупцыйнай палітыкі ва ўстанове, а таксама сістэму і пералік праграмных мерапрыемстваў, накіраваных на супрацьдзеянне карупцыі.

2. Мэта мерапрыемстваў

2.1. Папярэджанне карупцыйных правапарушэнняў.

2.2. Забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян ад негатыўных працэсаў і з'яваў, звязаных з карупцыяй.

3.Чаканыя вынікі

3.1. Умацаванне даверу грамадзян да дзейнасці кіраўніцтва школы.

3.2. Фарміраванне антыкарупцыйнай свядомасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.

№ п/п

Назва мерапрыемства

Адказныя выканаўцы

Тэрмін рэалізацыі мерапрыемства

1. Арганізацыйныя мерапрыемствы

1.1 

Фарміраванне камісіі па супрацьдзеянню карупцыі. 

Дырэктар

студзень

1.2 

Правядзенне паседжанняў камісіі па супрацьдзеянню карупцыі.

Старшыня камісіі, сакратар

тры разы ў год

1.2.1 

1. Аб размеркаванні абавязкаў паміж членамі камісіі. Абранне сакратара камісіі.

2.Аб рабоце камісіі ў 2024 годзе і плане мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі на 2025 год.

3.Аб новых інструктыўных і распарадчых дакументах па пытаннях барацьбы з карупцыяй.

4.Аб расходаванні пазабюджэтных сродкаў у школе.

5.Аб урэгуляванні або прадухіленні канфлікту інтарэсаў.

Старшыня камісіі, сакратар

студзень

1.2.2 

1. Аб выкарыстанні маёмасці школы.

2. Аб разглядзе зваротаў грамадзян, якія змяшчаюць звесткі аб карупцыі, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі кіраўніцтва ўстановы.

3.Аб парадку размеркавання абсталявання, ажыццяўлення кантролю за якасцю правядзення рамонтных работ.

Старшыня камісіі, сакратар 

ліпень

1.2.3

1.Аб выніках працы камісіі ў I паўгоддзі 2025 года.

2.Аб працоўнай і выканальніцкай дысцыпліне работнікаў школы, аб парадку вядзення графікаў і табеляў выкарыстання працоўнага часу.

жнівень

1.3 

Удзел у нарадах (навучальных мерапрыемствах) па пытаннях арганізацыі працы па супрацьдзеянні карупцыі.

Кіраўніцтва школы, члены камісіі 

з 01.01.2024 на працягу навучальнага года 

1.4 

Аналіз службовых абавязкаў работнікаў, выкананне якіх у найбольшай меры схільна рызыцы карупцыйных праяў.

Дырэктар 

чэрвень

1.5 

Кантроль за абгрунтаванасцю і рацыянальнасцю размеркавання вучэбнай нагрузкі, узгадненне вучэбнага плана.

Члены камісіі 

жнівень

1.6 

Падрыхтоўка публічнага даклада аб дзейнасці ўстановы ў папярэднім годзе

Дырэктар 

снежань

1.7 

Распрацоўка і зацвярджэнне плана мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі на 2025 год

Члены камісіі 

не пазней 03.01.2025 

2. Справаздачы, удзел у антыкарупцыйным кантролі

2.1 

Прадстаўленне справаздачы па выкананні камісіяй Плана мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі

Старшыня камісіі, сакратар камісіі 

студзень

2.2 

Прадстаўленне дырэктарам школы штогадовай дэкларацыі аб даходах і маёмасці, устаноўленых артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб барацьбе з карупцыяй"

Дырэктар

да 1 сакавіка

3. Прававое асвета і павышэнне антыкарупцыйнай кампетэнтнасці работнікаў

3.1 

Разгляд пытанняў выканання заканадаўства аб процідзеянні карупцыі і растлумачэнне работнікам школы заканадаўства ў сферы процідзеяння карупцыі на сходах калектыву з запрашэннем супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Дырэктар 

з 03.01.2025 на працягу  года 

3.2 

Правядзенне работы па растлумачэнні ў калектыве ўстановы нарматыўных актаў (Дырэктыва № 1, Дэкрэт № 5), накіраванай на ўмацаванне працоўнай дысцыпліны і парадку

Дырэктар 

верасень, студзень 

4. Інфармацыйнае забеспячэнне рэалізацыі антыкарупцыйнай палітыкі

4.1 

Размяшчэнне на інфармацыйных стэндах, сайце школы кантактных тэлефонаў "гарачых ліній", міні-плакатаў сацыяльнай рэкламы, накіраваных на прафілактыку карупцыйных паводзін

Старшыня камісіі 

з 03.01.2025

4.2

Размяшчэнне на сайце інфармацыі аб дзейнасці апякунскага савета

Дырэктар

з 03.01.2025 

5. Арганізацыя ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў і грамадскасцю

5.1 

Ажыццяўленне асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб кіраўніцтвам установы

Дырэктар, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці 

з 03.01.2025 

6. Антыкарупцыйнае выхаванне навучэнцаў

6.1 

Правядзенне ўрокаў прававых ведаў, прысвечаных фармаванню прававой свядомасці і антыкарупцыйнага светапогляду навучэнцаў

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, класныя кіраўнікі 

з 03.01.2025

6.2 

Правядзенне інфармацыйных гадзін у Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй

(9 снежня)

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, класныя кіраўнікі 

09.12.2025 

7. Ажыццяўленне кантролю фінансава-гаспадарчай і адукацыйнай дзейнасці ў мэтах папярэджання карупцыі

7.1 

Ажыццяўленне кантролю за выкарыстаннем набытага і атрыманага абсталявання

Старшыня камісіі 

з 03.01.2025 

7.2 

Папярэджанне фактаў неабгрунтаванага збору грашовых сродкаў на патрэбы класных калектываў, а таксама на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы без прыцягнення сродкаў апякунскага савета

Дырэктар 

з 03.01.2025 

7.3 

Ажыццяўленне кантролю за арганізацыяй і правядзеннем выніковай атэстацыі навучэнцаў

Дырэктар, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці 

чэрвень 

7.4 

Ажыццяўленне кантролю за атрыманнем, улікам, захоўваннем, запаўненнем і выдачай дакументаў дзяржаўнага ўзору аб адукацыі

Дырэктар, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці 

чэрвень 

7.5 

Ажыццяўленне кантролю за арганізацыяй прыёму на працу ў адпаведнасці са штатным раскладам

Члены камісіі 

з 03.01.2025 

7.6

Кантроль правядзення інвентарызацыі маёмасці ўстановы, забеспячэннем ўліку матэрыяльных каштоўнасцей

Члены камісіі 

з 03.01.2025

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.