Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Адзіны ўрок, прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў в. Ала «Ала-сястра Хатыні»

Дата: 15 февраля в 15:37, Обновлено 18 декабря в 08:57

План-канспект адзінага ўрока,

прысвечанага 80-годдзю трагедыі ў в. Ала

«Ала-сястра Хатыні»

https://golbuda.schools.by/photoalbum/1113295

Дата правядзення 12.01.2024

Клас 1

Мэта: паглыбленне ведаў вучняў аб гістарычным мінулым беларускага народа, фарміраванне ўяўленняў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны з дапамогай знаёмства з трагічнымі падзеямі ў в.Ала.

Задачы:

Пазнаёміць вучняў з невядомымі падзеямі і фактамі ВАВ, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі.

Садзейнічаць развіццю маральна-эстэтычных якасцей асобы.

Стварыць умовы для фарміравання грамадзянскай пазіцыі, патрыятычнаму выхаванню школьнікаў.

Выхоўваць любоў і павагу да свайго народа, да гісторыі сваёй краіны..

Ход урока

У класе аформлена выстава (кніг, ілюстрацыйнага матэрыялу), прысвечаная трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

1. Уводны этап

1.1. Чытанне настаўнікам верша “Мір” Ларысы Гапеевай

 

Мір-гэта сонца, святло,

Чалавечага сэрца цяпло.

Светлая з`ява зямная,

Добрая справа людская. 

Мір-гэта заўтрашні дзень,

Вясёлкавы яркі прамень.

Цёплае роснае ранне,

Спеў салаўя на світанні. 

Мір-гэта неба ў блакіце

І васількі ў спелым жыце,

Ціхае плёсканне хваляў

І чысціня сініх даляў.

Хай будзе мір ва ўсім свеце,

Шчасце на нашай планеце,

Блакітным і чыстым неба-

І больш нічога не трэба. 

Мір зберажом і планету,

Зямлю прыгожую гэту,

Якая раем завецца

І дзе дзяцінства смяецца.

- Што ж такое мір?

- Што вы ўяўляеце, калі чуеце слова “мір” (“вайна”)?

1.2. Заданне  “Словы-асацыяцыі”

- Прачытаць словы, якія запісаныя на дошцы.

- Размеркаваць словы ў групы: тыя, што звязаны са словам “вайна” і тыя, што адносяцца да словамір.

Словы для даведак: жыццё, радасць, усмешкі, шчасце, дабро, страх, боль, зброя, слёзы, смерць, гора, зло.

2. Асноўная частка

2.1. Уступнае слова настаўніка

Жыццё нашага беларускага народа было дастаткова няпростым. Шмат слёз праліта ні ў чым не павіннымі людзьмі. Колькі трагедый перанёс наш народ за сваё існаванне. Несумненна, адной з самых складаных і журботных падзей у гісторыі нашай краіны з'яўляецца Вялікая Айчынная вайна.

  • Можа хто ведае, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна? (У 1941 годзе.)

Цягнулася гэта жудасная падзея ажно чатыры гады. Пакуты, боль, страты, расстанні, часцяком назаўжды, слёзы, дзіцячыя слёзы... Гэты сумны спіс можна працягваць. Усё гэта было. Сёння ўсё змянілася. Светлае і мірнае неба знаходзіцца над нашымі галовамі. Нам не знаёмыя страшныя грымоты гармат. Мы жывем, часам нават не разумеючы ўсёй каштоўнасці таго, што ў нас ёсць. Наша задача – не забываць, праз сваю душу, праз сэрца прапусціць сумныя падзеі мінулых гадоў.

- Што вы ведаеце пра Хатынь?

- Так. Гэтай вёскі больш не існуе, як і яе жыхароў. Яны згарэлі зажыва. Засталося толькі папялішча.

Сёстры Хатыні-так мы сёння называем вёскі, спаленыя нямецка-фашысцкімі акупантамі. І сёння мы ўшануем памяць нашых суродзічаў, якія падзялілі лёс жыхароў вёскі Хатыні.

Ала-сімвал трагедыі беларускага народа, журботная старонка ў гісторыі нашага краю. Гэта 12 Хатыней, але, нягледзячы на тое, што пра Хатынь ведае ўвесь свет, пра Алу яшчэ зусім нядаўна ведалі нямногія. У ёй загінула 1758 чалавек, сярод якіх 950 дзяцей, 508 жанчын, 100 мужчын і 200 старых.

Зараз мы віртуальна адправімся на месца трагедыі і даведаемся, як гэта было.

2.2. Віртуальная экскурсія ў "Мемарыяльны комплекс АЛА" з прыпынкамі

https://www.youtube.com/watch?v=GrXQwShgyl0 (працягласць: 12:24)

2.3. Работа з дапаможнікам «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1-4 класы»

- Разгледзець карту спаленых вёсак на тэрыторыі Беларусі на с. 31 https://adu.by/images/2023/10/Genozid-bel-naroda-1-4-klass.pdf).

- Звярніце ўвагу на тое, што, калі на яе паглядзець, то ўбачым, што практычна ўся наша рэспубліка адзначана чырвонымі, жоўтымі «меткамі». Кожная адзначаная на карце вёска была спалена цалкам альбо часткова.

- Як вы думаеце, навошта нам, жыхарам XXI стагоддзя, памятаць аб спаленай Але і яе жыхарах?

3. Заключны этап

Мы, сённяшняе пакаленне, уваходзім у новую эпоху, дзе не будзе жывых відавочцаў падзей Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. Адзінымі сведкамі застануцца вось такія памятныя месцы – месцы гібелі воінаў і мірных жыхароў. Гэта гісторыя нашай радзімы, якую мы не маем маральнага права забыць, а павінны памятаць і ведаць, для таго, каб перадаць нашым дзецям, унукам і праўнукам.

- Які наказ даюць нам загінулыя?

- Як мы можам яго выканаць?

3.1. Заданне “Званы Алы”

- Прапаную ў памяць аб загінуўшых жыхарах Алы прымацаваць вось гэтыя званы, якія будуць нагадваць аб трагедыі, на дошку.

- Шмат людзей было забіта, знішчана ў гады вайны. Яны жылі на гэтай зямлі, былі яе гаспадарамі. Мы чуем іх кліч па гэты дзень.

- Давайце ўшануем памяць аб іх хвілінай маўчання (гучыць музычная кампазіцыі аб в.Ала (https://patriot.rcek.by/lectionzal/memorialnyj-kompleks-ola/).

3.2.Хвіліна маўчання

3.3. Чытанне на памяць верша двума вучнямі

Не забыць нам ахвяр Хатыні.

Кожны з нас у сэрцы шануе

Дарагія нашы святыні.

Я жадаю маѐй Беларусі

Міру, радасці і дабрабыту!

Хай шчасліва дзеці смяюцца!

Сэрцы нашы дабру  адкрыты.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.